Загадкі цэнаўтварэння: гарбуша — 22 тысячы за кілаграм, сасіскі — 28 тысяч

Працягваю здзіўляцца цэнам ў беларускіх крамах:

Кілаграм гарбушы каштуе 22 тысячы, кілаграм сасісак - 28 тысяч. І гэта, прашу заўважыць, самыя танныя сасіскі, бо звычайна цана на іх знаходзіцца ў межах 40-50 тысяч.

Мо трэба нашым мясакамбінатам перагледзець цэнавую палітыку і трохі папрацаваць над зніжэннем выдаткаў? Ну а мы пакуль будзем перабівацца чырвонай рыбкай. І зрэдку, калі душа запросіць хот-догаў, прыкупім пару сасісак у якасці далікатэсу :)

 

Падзяліцца ў сацыяльных сетках:

Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Google Plus
Share to Google Buzz
comments powered by HyperComments