Законы фізікі і Вадзім Гігін: 1:0

Вадзім Гігін
Недзе тут "эксперт" Гігін

Вадзім Гігін, галоўны рэдактар часопіса "Беларуская думка" і па сумяшчальніцтву галоўны эксперт па ўсіх пытаннях, на мінулым тыдні даваў відэабрыфінг праз інтэрнэт. Не будзем спыняцца на змесце яго "мэсэджу", прапаную толькі зацаніць, як гэта выглядала (гл. скрыншоцік вышэй). Такое адчуванне, што гэта не Вадзім Францавіч, а сакрэтны супрацоўнік спецслужбаў дае інтэрв'ю і не хоча, каб яго пазналі.

Вось я сабе думаю з гэтай нагоды - такія бюджэтныя грошы ўбухваюцца ў прапаганду і агітацыю, а мясцовыя ідэолагі ўсё адно не могуць стварыць якасны прадукт. Цікава, а іх прэмій за такія ляпы пазбаўляюць?

Падзяліцца ў сацыяльных сетках:

Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Google Plus
Share to Google Buzz
comments powered by HyperComments