Запрашаем за пакупкамі, або асаблівасці беларускага гандлю

Працягваю тэму ганлю, закранутую ў мінулым пасце. Зацаніце, якім стэндам сустракае пакупнікоў сталічны ГУМ:

Правілы правядзення асабістага дагляду ў ГУМе

Ты ідзеш да іх з жаданнем што-небудзь прыкупіць і патраціць заробленыя 500 даляраў, а яны табе адразу з парога: "На, братка, чытані правілы правядзення асабістага дагляду! Ну так, на ўсялякі выпадак..." . І адразу хочацца 500 даляраў пакінуць у іншай краме... Ці гэта рабяты спецыяльна для замежных турыстаў, з якімі ў нас усе носяцца, як з пісанай торбай, стараюцца - ствараюць атмасферу паліцэйскай дзяржавы? Хоця тут і старацца асабліва не трэба :)

Наступная фотачка з ГУМа:

Платныя сертыфікаты ў ГУМе

Чамусьці калі ты купляеш у польскім Media Markt картку на 200 злотых, то ты плаціш 200 злотых і атрымліваеш кавалак пластыка. А калі ты хочаш купіць аналагічны сертыфікат у менскім ГУМе, то ты павінен яшчэ заплаціць не толькі суму наміналу, а яшчэ і ад 2650 да 4150 рублеў за сам кавалак паперы! Эканомія і беражлівасць - гэта клёва, але нічога, што я купляю сертыфікат і аддаю грошы ГУМу сёння, а вярнуся за таварам мо праз тры месяцы (калі наогул прыйду)?..

І апошні фотаздымак, ужо з гандлёвага дому "На Нямізе":

Асартымент тапак у гандлёвым доме "На Нямізе"

Я разумею, што олдскульныя рэчы зараз у цане, але плаціць 129 тысяч за лідскія тапкі, дызайн і тэхналогія выпуску якіх не мянялася яшчэ мо з савецкіх часов, пры наяўнасці больш танных і прыгожых аналагаў - неяк не камільфо...

Падзяліцца ў сацыяльных сетках:

Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Google Plus
Share to Google Buzz
comments powered by HyperComments
о боже мой
2013-04-12 11:58:44
Тапки - жах! Астатняе - таксама шок!