Зараз выгадна варыць боршч з бананаў, а не з буракоў

Эквадорскія бананы патаннелі да 8490 рублёў
Эквадорскія бананы патаннелі да 8490 рублёў

У мінулы раз я пісаў пра буракі і бананы ў сухараўскім "Гіпа". Учора зноў зайшоў туды і убачыў, што розніца ў цане  паміж беларускімі буракамі і эквадорскімі бананамі стала яшчэ большай: бананы патаннелі з 9290 рублёў да 8490 рублёў, а вось буракі так і засталіся па 14930 рублёў. Такім чынам атрымліваецца, што зараз нашы айчынныя буракі коштуюць амаль на 76% болей за бананы, прывезеныя за валюту з Эквадору. Цікава, а ці можна зварыць боршч з бананаў? Не ведаю, якія будуць смакавыя якасці, але зэканоміць можна будзе нармальна.

Цікава было паглядзець і на кошт беларускай бульбы:

Беларуская бульба каштуе 6880 рублёў
Беларуская бульба каштуе 6880 рублёў

Тут, канечне, да маразму не дайшло - бульба з Егіпту каштуе трохі даражэй за нашу беларускую. Але я ўзгадваю зусім недалёкую зіму, калі бульба ляжала ў крамах па 2020 рублёў і мы лічылі, што гэта вельмі дорага...

Падзяліцца ў сацыяльных сетках:

Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Google Plus
Share to Google Buzz
comments powered by HyperComments
Elvira
2011-07-05 12:14:15
:) плагиатор)
Pavel Berasneu
2011-07-05 12:17:43
дык мне твая ідэя афігенна спадабалася :) думаем рэальна паспрэбаваць што небудзь з бананаў прыгатаваць..